Текстов песен в базе: 1 278 222
Zaŭtra

Zaŭtra

zolki band

Текст песни

ўсе засталіся як былі
да горла стагоддзе і дзень падкацілі
з крана чырвонае мора налілі
гора маё, ты куды закацілась?
я выкачу ноччу сонца нагой
колькі сёння звяроў нарадзілась?
заўтра муры стануць зямлёй
заўтра цары стануць зямлёй
заўтра сарынь стане зямлёй
стане зямлёй і парасце травой
ўсё засталося як было
да горла ± 0 падкаціла
і на плячах эверэстам застыла
шчасце маё, ты куды закацілась?
я выкачу ноччу сонца нагой
колькі сёння людзей нарадзілась?
заўтра муры стануць зямлёй
заўтра цары стануць зямлёй
заўтра сарынь стане зямлёй
стане зямлёй і парасце травой
усё для таго, каб увечары зноў
разабрацца на кваркі і дні
мы сутыкаемся, каб зноў сабрацца
нідзе і ніколі, паўсюль і заўжды
мы проста часткі, якія
збіраюцца разам ў адно
і я не магу зразумець
чаму мы ізноў сабраліся ў лайно
заўтра муры стануць зямлёй
заўтра цары стануць зямлёй
заўтра сарынь стане зямлёй
стане зямлёй і парасце травой
Поделиться ссылкой:
Короткая ссылка: https://tekstpesni.ru/s/hnD

Тексты других песен исполнителя

© 2017–2025 Тексты песен
Все тексты песен на сайте размещены пользователями, редакцией или собраны из открытых источников.
При копировании материалов ссылка на сайт обязательна.
Связаться
Уважаемые обладатели прав на музыку! На сайте не выкладывается музыка, ее нельзя скачать, послушать и тому подобное.