Текстов песен в базе: 1 278 222
Sonca ŭ kufli

Sonca ŭ kufli

zolki band

Текст песни

я размазаны на хвалі і атамы
кожнай ячэйка-сям'і па куратару
кожнай вілцы - сваю разетку
пачвары па пары, вірусу - клетку
дзетка, я разбіты на два і на раз
бабка за дзедку, прастора за час
паўсвету за тое, каб я, а не ён
паўшчасця за тое, каб у шчасце талон
паўтонаў ня маем – увесь свет чорна-белы
чорна-белыя дні і сны мелам
усё, што я даўно сказаць хацела:
брэжнеў не лёня, брэжнева — вера
промні-агні
у куфлі там дзе я і ты
кветкі-сцягі
поштай туды дзе я і ты
за возерам краб на галерах
хацелася б міру ўсяму свету і эклераў
каб смех і сонца ў фужэрах, каб
брэжнеў не лёня, а брэжнева вера і
надзея, любоў для ўсіх, cher garçon
кожнай цешчы па зяцю, аратару мікрафон і
кожны можа прамаўляць усё, што захоча
кожны можа называць белы дзень ноччу
кожнаму ў дзень па таблетцы
вірусам - пару, пачварам - па клетцы і
кожны можа хлусіць бессаромна
асобныя жывёлы раўней усё роўна
промні-агні
у куфлі там дзе я і ты
кветкі-сцягі
поштай туды дзе я і ты
гэта не мае пляжы і сонца - не ў маю змену, не ў маёй вёсцы
(не мае, не мае, не мае, не мае)
не мае знакі пасля коскі, не маё пад сярпом калоссе
(не мае, не мае, не мае, не мае)
не маё сонца ў бакале і слёзы ў слёзным канале
(не мае, не мае, не мае, не мае)
там дзе не я і не ты - не ў гэты час, не ў гэтай прасторы
(не мае, не мае, не мае, не мае)
Туда где я и где ты, разводит вечер мосты.
И заметает следы туда где я и ты.
Туда где я и где ты, мои уносит мечты.
И тают сны у воды, туда где я и ты
Поделиться ссылкой:
Короткая ссылка: https://tekstpesni.ru/s/5joh

Тексты других песен исполнителя

© 2017–2025 Тексты песен
Все тексты песен на сайте размещены пользователями, редакцией или собраны из открытых источников.
При копировании материалов ссылка на сайт обязательна.
Связаться
Уважаемые обладатели прав на музыку! На сайте не выкладывается музыка, ее нельзя скачать, послушать и тому подобное.