Znikaje jak cień
zolki band
Текст песни
і косы сякуць і садзяць на мель караблі
і краны цякуць і падымаюць грузы
так і рука – рэжа гронкамі валасы
і рэжа чужых, рэжа чужых на кавалкі
як кветка яблыні гарыш і ападаеш вясной
як галовы зрэзаныя часу рукой
ты знікаеш як цень
ветру подыхам ад жніўня да апалых лістоў
жоўтым лісцем ў абанентскіх скрынях ўсіх гарадоў
ты збягаеш як цень
і не спыняешся
паўцарства за тое, каб стаць хоць на міг тут сваім
каб ва ўсе таямніцы, ва ўсе сакрэцікі
каб разам смяяцца над жартамі гэтымі
каб заўжды 2, каб ніколі 1
як кветка яблыні гарыш і ападаеш вясной
як галовы зрэзаныя часу рукой
ты знікаеш як цень
ветру подыхам ад жніўня да апалых лістоў
жоўтым лісцем ў абанентскіх скрынях ўсіх гарадоў
ты збягаеш як цень
і не вяртаешся
цёмнай
матэрыі колькі
тут будзе праслухана?
колькі
прабудзеш тут, колькі
зім светлавых?
за выслугу год атрымайце
у бухгалтэрыі заўтра дзве ружы
бочку варэння
і ад памерлага восліка вушы
сказана – зроблена:
і гейм не овер, а он
тон зменшы толькі
і енчы паменей, малы
ты проста спіш, дурненькі
і сніцца, што гэта не сон
устанеш, скупую змахнеш
і тут усе скажуць:
вось
ён
як кветка яблыні гарыш і ападаеш вясной
як галовы зрэзаныя часу рукой
ты знікаеш як цень
ветру подыхам ад жніўня да апалых лістоў
жоўтым лісцем ў абанентскіх скрынях ўсіх гарадоў
ты збягаеш як цень
і стае холадна
Тексты других песен исполнителя
© 2017–2025
Тексты
песен
Все тексты песен на сайте размещены пользователями, редакцией или собраны из открытых источников.
При копировании материалов ссылка на сайт обязательна.
Уважаемые обладатели прав на музыку! На сайте не выкладывается музыка, ее нельзя скачать, послушать
и тому подобное.