Текстов песен в базе: 1 278 222
Überbiest

Überbiest

zolki band

Текст песни

курсівам звышразмашыстым
напішам звышсімфонію
у карагодах на гары з касцей
на трунах вечарыны
звышдзэн і звышгармонія
і пір падчас чумы звышвесялей
машыны у агні
усе падсістэмы у агні, малы
рэжымы у агні
усё дашчэнту, малы
у самым вузкім коле
людзей звышпаспяховых
прысесьці памякчэй, ехаць хутчэй
брахаць бы пагучней
ды танчыць пашпарчэй
купіць патанней - прадаць даражэй
машыны у агні
усе падсістэмы у агні, малы
рэжымы у агні
усё дашчэнту, малы
ханжаства у агні
усё цемрашальства у агні, малы
абыякавасць ў агні
усё дашчэнту, малы
ссекла раненне, мёртвы ляжу я тут
крафтава-значна-стылёва, рубінам
міру вайну, чорту свой ціхі вір
вольнаму воля, святому мякіна
цяжка ісці па канаце над безданню
цяжка заснуць усярэдзіне полымя
цяжка ісці па канаце над безданню
цяжка заснуць усярэдзіне полымя
камісіі ў агні
квазісправядлівасць у агні, малы
старшыні у агні
першыя намеснікі ў агні, малы
двудушнасць у агні
квазіаб'ектыўнасць у агні, малы
двудумства у агні
спальвай усё дашчэнту, малы
Поделиться ссылкой:
Короткая ссылка: https://tekstpesni.ru/s/bok

Тексты других песен исполнителя

© 2017–2025 Тексты песен
Все тексты песен на сайте размещены пользователями, редакцией или собраны из открытых источников.
При копировании материалов ссылка на сайт обязательна.
Связаться
Уважаемые обладатели прав на музыку! На сайте не выкладывается музыка, ее нельзя скачать, послушать и тому подобное.