Текстов песен в базе: 1 278 222
2007

2007

AlexiChild

Текст песни

Ўжо не павернецца дзветысячы сёмы
і верасень згарэў у аскепках шкла,
Бумеранг павярнуўся, няма болей рому
і тэлевізар не паляціць з акна,
Але ж плэйлісты захоўваюць мары
і дух той падлеткавай бадзёрай вясны,
Калі сэнсам жыцця былі гукі гітары,
а рок-канцэрты ты толькі сніў
С цягам часу музычныя скарбы
хаваюцца пад шэрым пылам гадоў,
Але цеплынёй напоўняцца фарбы,
калі старыя СD дастанеш ізноў,
І ў парэзаных джынсах пад гукі дажджу
ты будзеш гарэць каб ўсім свяціць,
Баючыся сталець пройдзеш за мяжу,
і ўбачыш як куля доўга ляціць
Музычныя вандроўкі
і ты і я з адной суполкі,
Звязаныя ўсе без выключэння
і ты і я з рок пакалення!
Усе ў слэм, усе ў слэм, руш сёркалпіт!
Павярні свой два-нуль-нуль-сем пад файны хіт,
Ад Сістэмы да Сліпноту музычны рух
не дае суме з маркотай захопваць дух!
Поделиться ссылкой:
Короткая ссылка: https://tekstpesni.ru/s/2oW

Тексты других песен исполнителя

© 2017–2025 Тексты песен
Все тексты песен на сайте размещены пользователями, редакцией или собраны из открытых источников.
При копировании материалов ссылка на сайт обязательна.
Связаться
Уважаемые обладатели прав на музыку! На сайте не выкладывается музыка, ее нельзя скачать, послушать и тому подобное.