Текстов песен в базе: 1 278 222
Pavietrany Šar

Pavietrany Šar

N.R.M.

Текст песни

О.к. Тут усё о.к.
Толькi дыхаць мне з кожным днём цяжэй.
Паветра зусiм няма.
Колькi не ўздыхай — усё дарма.
Глядзець на брудны горад
I крэмзаць мэмуары
Ня варта вачэй i ня варта рук.
I я гляджу на зоры
I я гляджу на хмары
I слухаю ўласнага сэрца стук.
Падымi мяне па-над зямлёю,
Падымi мяне — сьветлы абшар!
Падымi мяне над мiтусьнёю.
Падымi мяне, Паветраны шар!
Ляцець, над зямлёй ляцець,
Бачыць гарады, бачыць сто дарог.
Глядзець, на мяне глядзець
Сонным позiркам будзе мой народ.
На нешта вырашацца
Прысьпеў, напэўна, час!
Паветрам свабоды дыхаю я.
Унiзе сям’я ды праца
I сто неадкладных спраў,
Якiя сто разоў я адкладаў.
Няхай вы казалi мне
Пра няўдзячны лёс ды пра сумны фiнал,
Але бачыў неба я,
Дыхаў небам я, неба я кранаў.
Поделиться ссылкой:
Короткая ссылка: https://tekstpesni.ru/s/2a1V

Тексты других песен исполнителя

© 2017–2025 Тексты песен
Все тексты песен на сайте размещены пользователями, редакцией или собраны из открытых источников.
При копировании материалов ссылка на сайт обязательна.
Связаться
Уважаемые обладатели прав на музыку! На сайте не выкладывается музыка, ее нельзя скачать, послушать и тому подобное.