Текстов песен в базе: 1 278 404
Папяроска

Папяроска

BRUTTO

Текст песни

Неба — колеру цёплага воску,
Цяжкую вільгаць цягне патроху.
Анархісту дай папяроску
Выпраўляючыся ў дарогу.
Неба — колеру цёплага воску,
Цяжкую вільгаць цягне патроху.
Анархісту дай папяроску
Выпраўляючыся ў дарогу.
Вось цягнікамі расклады вабяць,
Вось алькаголікаў свойскiя пыскі
Як зімаваць яму стромна мабыць,
Без каханьня і без прапіскі.
Можа і ён патроху прывыкне,
Не кульгацьме й ног не парэжа.
Пара зацяжак — і цалкам зьнікне,
Ў нетрах правабярэжжа.
Неба — колеру цёплага воску,
Цяжкую вільгаць цягне патроху.
Анархісту дай папяроску
Выпраўляючыся ў дарогу.
Неба — колеру цёплага воску,
Цяжкую вільгаць цягне патроху.
Анархісту дай папяроску
Выпраўляючыся ў дарогу.
І прарастуць красамоўства кветкі
Поштай і ў друку — добрыя людцы!
Бо ўжо такія апошнія сьведкі
Недаробленых рэвалюцый.
Неба набракне нібы рашчына,
Будзеш каціць нібы ў вырай нечы.
I на кожным пэроне айчыны
Адбівацца ад паражнечы.
Неба — колеру цёплага воску,
Цяжкую вільгаць цягне патроху.
Анархісту дай папяроску
Выпраўляючыся ў дарогу.
Неба — колеру цёплага воску,
Цяжкую вільгаць цягне патроху.
Анархісту дай папяроску
Выпраўляючыся ў дарогу.
Неба — колеру цёплага воску,
Цяжкую вільгаць цягне патроху.
Анархісту дай папяроску
Выпраўляючыся ў дарогу.
Неба — колеру цёплага воску,
Цяжкую вільгаць цягне патроху.
Анархісту дай папяроску
Выпраўляючыся ў дарогу.
У дарогу;
У дарогу;
У дарогу;
У дарогу;
Хэй!
Поделиться ссылкой:
Короткая ссылка: https://tekstpesni.ru/s/sDy

Тексты других песен исполнителя

© 2017–2026 Тексты песен
Все тексты песен на сайте размещены пользователями, редакцией или собраны из открытых источников.
При копировании материалов ссылка на сайт обязательна.
Связаться
Уважаемые обладатели прав на музыку! На сайте не выкладывается музыка, ее нельзя скачать, послушать и тому подобное.