Песьня падземных жыхароў
N.R.M.
Текст песни
У нашай краiне нiколi ня ўзыйдзе сонца.
У нашай краiне нiколi ня ўзыйдзе месяц.
У нашай краiне нiколi ня бачна зораў.
У нашай краiне нiколi ня будзе сьвятла.
Мы жывем пад зямлёю,
Мы жывем пад асфальтам,
I нам з табою ня трэба
Лiтасьцi i шкадаваньня.
Мы жывем пад зямлёю,
Мы — пацукi ды мышы.
Мы добра бачым у цемры,
Мы чуем кожны шолах.
У нашай краiне ня чутна ўрачыстых гiмнаў,
У нашай краiне няма праграмы навiнаў.
У нашай краiне ня трэба анкеты зь пячаткай,
У нашай краiне няма палымяных прамоў.
Мы жывем пад зямлёю,
Мы жывем пад асфальтам,
I нам з табою ня трэба
Лiтасьцi i шкадаваньня.
Мы жывем пад зямлёю,
Мы — пацукi ды мышы.
Мы добра бачым у цемры,
Мы чуем кожны шолах.
У нашай краiне няма бананаў ды кiвi.
У нашай краiне няма рыпучага сьнегу.
А недзе наверсе над намi жыве краiна,
Там людзi жывуць, якiя ня любяць нас.
Мы жывем пад зямлёю,
Мы жывем пад асфальтам,
I нам з табою ня трэба
Лiтасьцi i шкадаваньня.
Мы жывем пад зямлёю,
Мы — пацукi ды мышы.
Мы добра бачым у цемры,
Мы чуем кожны шолах.
Тексты других песен исполнителя
© 2017–2025
Тексты
песен
Все тексты песен на сайте размещены пользователями, редакцией или собраны из открытых источников.
При копировании материалов ссылка на сайт обязательна.
Уважаемые обладатели прав на музыку! На сайте не выкладывается музыка, ее нельзя скачать, послушать
и тому подобное.