Текстов песен в базе: 1 278 222
Планета знасіла сваю арбіту

Планета знасіла сваю арбіту

LEAR

Текст песни

Мы заблукалі і ходзім кругамі.
Задаюся адвечным пытаннем, як Гамлет.
Ці магчыма верыць сёння у праўду?
І да чагосьці імкнуцца мець прагу?
Нашто змагаешся тут з сабой ты? Сумнеў пераможа у гэтай бойцы.
Але рэчаіснасць губляе колер,
таму працяг зразумелы даволі:
Планета знасіла сваю арбіту!
Нам быць ці не быць?
Нібыта.
Планета знасіла сваю арбіту
Нам быць ці не быць?
Нібыта...
Пытаннямі галава разгарыцца.
Мы адмаўляем уласным прынцыпам.
Жыццё ніколі нас не вучыла —
быць ці не быць? Магчыма.
Усе ідэалы так лёгка сцерці?
Навошта грукаюць нашыя сэрцы?
У сумленні пад гэтым небам
болей няма патрэбы.
Планета знасіла сваю арбіту!
Нам быць ці не быць?
Нібыта...
Планета знасіла сваю арбіту
Нам быць ці не быць?
Нібыта...
Па нас ужо даўно не магчыма -
Нават заплакаць шчыра,
Мы, баязліўцы, жывем, нібыта
планета знасіла сваю арбіту!
Поделиться ссылкой:
Короткая ссылка: https://tekstpesni.ru/s/rgc
© 2017–2025 Тексты песен
Все тексты песен на сайте размещены пользователями, редакцией или собраны из открытых источников.
При копировании материалов ссылка на сайт обязательна.
Связаться
Уважаемые обладатели прав на музыку! На сайте не выкладывается музыка, ее нельзя скачать, послушать и тому подобное.