Текстов песен в базе: 1 278 222
Маё каханне

Маё каханне

Лявон Вольскі

Текст песни

Сто гадоў самоты, невядома ці то вера ўваскрэсьне.
Сонца над балотам, за калючым дротам здратавалі песьні.
Дзе ты мой сьвет? Дзе ты мой край?
Дзе ты мой сьмех? Хто цябе скраў?
Маё каханьне, пакажы мне шлях дадому,
Маё каханьне, не давай мне ўпасьці долу.
Маё каханьне... Маё каханьне...
Вечные блуканьні,
і ніхто табе нічога не параіць.
Тут канфлікт лякальны,
і ўсе схільныя абразіць ды параніць.
Вораг заўжды раіць папіць
Мёртвай вады з чорных крыніц.
Маё каханьне, пакажы мне шлях дадому,
Маё каханьне, не давай мне ўпасьці долу.
Маё каханьне... Маё каханьне...
Сто гадоў самоты, сто гадоў гульні ў самаабарону.
Вораг кіне змовы, сябра ў зьвера пераўтворыцца раптоўна.
Ён прынясе шэрай парой чару табе з чорнай вадой.
Маё каханьне, пакажы мне шлях дадому,
Маё каханьне, не давай мне ўпасьці долу.
Маё каханьне, пакажы мне шлях дадому!
Маё каханьне, не давай мне ўпасьці долу!
Маё каханьне! Маё каханьне!
Поделиться ссылкой:
Короткая ссылка: https://tekstpesni.ru/s/pEJ

Тексты других песен исполнителя

© 2017–2025 Тексты песен
Все тексты песен на сайте размещены пользователями, редакцией или собраны из открытых источников.
При копировании материалов ссылка на сайт обязательна.
Связаться
Уважаемые обладатели прав на музыку! На сайте не выкладывается музыка, ее нельзя скачать, послушать и тому подобное.