Текстов песен в базе: 1 278 222
Лiтвiнка

Лiтвiнка

Песняры

Текст песни

Лiтвiнка, дзяўчынка,
Прыгажуня-каханка,
З табою спаткацца
Я спяшаюся ранкам.
Лiтвiнка, дзяўчынка,
Недасяжная мара,
Мне людзi казалi,
Што з табою мы пара.
Яе косы — струмень шаўковы,
Яе вусны — водар мядовы,
I яскравы прамень захован
У бяздонных вачах,
Яе постаць — таней рабiны,
Яе погляд — сiней ручаiны,
I няма прыгажэй дзяўчыны,
Чым вайтова дачка!
Лiтвiнка, дзяўчынка,
Белакрылая птушка,
Увосень з табою
Заручыцца я мушу.
Лiтвiнка, дзяўчынка,
У цэркву да шлюбу
Цябе, як птушынку,
На руках несцi буду.
Яе косы — струмень шаўковы,
Яе вусны — водар мядовы,
I яскравы прамень захован
У бяздонных вачах,
Яе постаць — таней рабiны,
Яе погляд — сiней ручаiны,
I няма прыгажэй дзяўчыны,
Чым вайтова дачка!
Поделиться ссылкой:
Короткая ссылка: https://tekstpesni.ru/s/oP8

Тексты других песен исполнителя

© 2017–2025 Тексты песен
Все тексты песен на сайте размещены пользователями, редакцией или собраны из открытых источников.
При копировании материалов ссылка на сайт обязательна.
Связаться
Уважаемые обладатели прав на музыку! На сайте не выкладывается музыка, ее нельзя скачать, послушать и тому подобное.