Калiна
Песняры
Текст песни
Не аполеш лёну — не ідзі дадому,
Пайдзі ў чыста поле, стань калінаю.
Не палола лёну, не пайшла дадому,
Стала ў чыстым полі ды калінаю.
Як прыехаў Ясю з вялікай дорогі,
Расказаў ён маці пра свае навіны. (2 р.)
Матуля-матуля, увесь свет вандраваў я,
А такой калінушкі ў свеце не відаў. (2 р.)
Ад буйнага ветрыку накланілася,
Ад раўнага дожджыку распусцілася.
Ой, бяры ж ты, Ясю, вострую сякеру,
Пассячы ты, Ясю, тую каліну!
Секануў ён раз — аказалася,
Секануў другі раз — адазвалася. (2 р.)
Не сячы мяне, Ясю, я ж твая жана!
А нас разлучыла матуля твая… (2 р.)
Тексты других песен исполнителя
© 2017–2025
Тексты
песен
Все тексты песен на сайте размещены пользователями, редакцией или собраны из открытых источников.
При копировании материалов ссылка на сайт обязательна.
Уважаемые обладатели прав на музыку! На сайте не выкладывается музыка, ее нельзя скачать, послушать
и тому подобное.