Калыханка
Sciana
Текст песни
Няхай задумлівы ліхтар
Табе сьпявае калыханку,
Каб пяцьдзесят няўлоўных мар
Змагла ты адшукаць да ранку,
Вярнуць напаўзабыты сон бязважкай згадкай пра сустрэчу.
Я выбіраю «савін'ён», я не планую гэты вечар.
За небакраем кожны раз
Мы сустракаем сем анёлаў.
Яны ўсьміхаюцца ў адказ,
Бо мы з анёламі знаёмы.
Мы марым быць яшчэ хутчэй, няіснага ўбачыць здані,
Сустрэцца позіркам вачэй з усімі створанымі намі.
Ты будзеш небам,
Я буду ў небе —
Госьць.
Шкада, што неба —
Ёсьць.
Сьвет засакрэчаны ў некалькіх словах,
Некалькіх словах нечай размовы,
Нечай размовы на некалькіх мовах —
Сьвет засакрэчаны ў шэрагу словаў.
Ты будзеш небам,
Я буду ў небе —
Шлях у бязважкай і белай прасторы,
Белай прасторы, знаёмай і новай,
Знаёмы і новы, разам паўторым —
Шлях у бязважкай і белай прасторы.
Ты будзеш небам,
Я буду ў небе —
Госьць.
Шкада, што неба…
Тексты других песен исполнителя
© 2017–2025
Тексты
песен
Все тексты песен на сайте размещены пользователями, редакцией или собраны из открытых источников.
При копировании материалов ссылка на сайт обязательна.
Уважаемые обладатели прав на музыку! На сайте не выкладывается музыка, ее нельзя скачать, послушать
и тому подобное.