Белы сад
Кацярына Ваданосава і Fantasy Orchestra
Текст песни
Асыпае чэрвень белы сад.
Сок калінавы лугі апаясаў…
Глянь, як раніцы чырвонае віно
срэбраногія бярозкі заліло!
Разважалі — быць нам ці ня быць,
шмат зрабілі — трэба шмат яшчэ зрабіць…
Стаў на варце адзінокай сіні клён;
ўсім — і блізкім, і далёкім — наш паклон.
Прывітаньне шчыра — ад душы…
Сіл няма такіх, каб нас перадушыць!
Мора пенай разаб’ецца аб граніт —
хай жа кажуць, што ні мэты, ні граніц.
Заплятайцеся, пралескі, у вянок —
плешча радасьці чырвонае віно.
Будзе вецер сівагрывы варажыць
пра свае і пра чужыя рубяжы.
Што нам пацеркі з старых рабін?
Можам самі сабе сьцежку церабіць;
хопіць сілы для чужых і для сваіх,
каб сабою перамогу засланіць.
Будзе праўда з тым, хто перамог,
пераможанаму — крыўда і ярмо…
Ой ты, клён сінегаловы, стройны клён,
па-над возерам празрыстым, быццам шкло!
Асыпае чэрвень белы сад.
Сок калінавы лугі апаясаў…
Нашай раніцы чырвонае віно
срэбраногія бярозкі заліло.
© 2017–2025
Тексты
песен
Все тексты песен на сайте размещены пользователями, редакцией или собраны из открытых источников.
При копировании материалов ссылка на сайт обязательна.
Уважаемые обладатели прав на музыку! На сайте не выкладывается музыка, ее нельзя скачать, послушать
и тому подобное.