Текстов песен в базе: 1 278 222
Александрина

Александрина

Песняры

Текст песни

Мне не забыцца песні той даўняе вясны:
— На Мурамскай дарожцы стаялі тры сасны…
Цяпер магу прызнацца, тады пачаў кахаць,
Цябе з ніякай кветкай не мог я параўнаць.
Александрына! Цяпер прыйшла зіма…
Александрына! Шукаю я — няма!
Александрына! I з песняй ты цвіла…
Александрына! Якою ты была!
Сказаць, што васілёчак, дык фарба ў ім адна,
Сказаць, што ты лілея, — сцюдзёная ж яна.
Сказаць, што ты званочак… Ды ўсіх жа мала іх!..
Такою ты здалася ў семнаццаць год маіх.
Александрына! Цяпер прыйшла зіма…
Александрына! Шукаю я — няма!
Александрына! I з песняй ты цвіла…
Александрына! Якою ты была!
Поделиться ссылкой:
Короткая ссылка: https://tekstpesni.ru/s/iAo

Тексты других песен исполнителя

© 2017–2025 Тексты песен
Все тексты песен на сайте размещены пользователями, редакцией или собраны из открытых источников.
При копировании материалов ссылка на сайт обязательна.
Связаться
Уважаемые обладатели прав на музыку! На сайте не выкладывается музыка, ее нельзя скачать, послушать и тому подобное.