Текстов песен в базе: 1 278 222

Родны кут

Deadmarsh

Текст песни

Родны кут, мой ціхі дом,
Дзе у голле дрэў, аб сцены ніў,
Пад сумны спеў буйным крылом
Паўночны вецер звонка біў.

Мой родны кут, - на твой ўспамін
Бушуе кроў, а ў сэрцы гар,
А ў сэрцы боль, бо з ніў, з далін
Урок мяне туманны чар.

І ў ясны дзень, і ў ноч без зор
Душа, як птах, пад гоман дум
Ляціць на шлях, дзе песняй бор
Калыша долі нашай сум.

Мой родны кут, на твой успамін
Бушуе кроў, а ў сэрцы гар,
А ў сэрцы боль, бо з ніў, з далін
Урок мяне туманны чар.

Мой родны кут, цвяцісты луг, -
Пад шумы вольх прыдзе ўначы,
Як ціхі ўздых, мой верны дух
На вечны сон к табе спачыць.

Мой родны кут, на твой успамін
Бушуе кроў, а ў сэрцы жах,
А ў сэрцы боль, бо з ніў, з далін
Урок мяне туманны чар.

Пад ветру шум, пад буры гроз,
Пад гоман хат, хто сэрцам жыў,
Ў вясьняны чад хто ў полі рос,
Той не пакіне родных ніў...
Поделиться ссылкой:
Короткая ссылка: https://tekstpesni.ru/s/4p6
© 2017–2025 Тексты песен
Все тексты песен на сайте размещены пользователями, редакцией или собраны из открытых источников.
При копировании материалов ссылка на сайт обязательна.
Связаться
Уважаемые обладатели прав на музыку! На сайте не выкладывается музыка, ее нельзя скачать, послушать и тому подобное.