Текстов песен в базе: 1 278 222
Рэвель

Рэвель

Стары Ольса

Текст песни

Сігізмундус кароль польскі,
Іаан кароль маскоўскі;
Кожны ў годнасці каралеўскай,
як у славе боскі.
Не спакушаны прынадай,
Кароль шведскі над уладай
Славу паньства узвысіў
лёсу мудрага парадай.
Радзівіл князь выязджае,
Веліч нібы сонца ззяе
Моц і слава зямлі літоўскай
па-над ім лятае.
Моладзь і высока паньства,
Рыцары — Літвы ваярства,
Коні рвуцца пад імі
чуюць вершнікаў штукарства.
Шведскія магнаты вельмі
Ў параўнанні безнадзейны,
Бо літвіны між іх багамі
смела звацца мелі.
Кароль сам у задзіўленні
Прынцы ўсе у захапленні -
Пекны двор Радзівілаў
пакідае ў асляпленні.
Годнасць літвінаў натхняе,
Выгляд сэрцы захапляе,
Марс магутны мечы ім з неба
і шчыты ўручае.
Поделиться ссылкой:
Короткая ссылка: https://tekstpesni.ru/s/6ELz

Тексты других песен исполнителя

© 2017–2025 Тексты песен
Все тексты песен на сайте размещены пользователями, редакцией или собраны из открытых источников.
При копировании материалов ссылка на сайт обязательна.
Связаться
Уважаемые обладатели прав на музыку! На сайте не выкладывается музыка, ее нельзя скачать, послушать и тому подобное.