Текстов песен в базе: 1 278 222
Госьцi

Госьцi

Крамбамбуля

Текст песни

Панаехала гасьцей з іншаземных абласьцей
Не — няправільна: гасьцёў з іншаземных абласьцёў
Вось прыехалі ўсе: містэр, пані, гер, місье
Сi-сіньёраў і мадам — прахадзіце, гаспада
Вось прыехалі яны: і паненкі і паны
У край суворы катаклізмаў са сваіх капіталізмаў
Госьці, госьці, госьці
Хтосьці ёсць няма кагосьці
Госьці, госьці, госьці
Хтосьці з кімсьці дзейсьці штосьці
Дзейсьці штосьці
Павялі тады мужчынаў мы у музэй вайны айчыннай
Павялі тады жанчынаў мы на каву капучына
Усе па-рознаму балбочуць, капучыну піць не хочуць,
А з музэю госьці ўпотай знеслі пару кулямётаў
Кажуць, гэта нам карысна — ўзмаганне з глабалізмам,
А яшчэ карысна нам самагонкі па сто грам
Госьці, госьці, госьці
Хтосьці ёсць няма кагосьці
Госьці, госьці, госьці
Хтосьці з кімсьці дзейсьці штосьці
Гэта госьці
Любяць госьці самагонку, маюць густ даволі тонкі
Бо тэкіла ром і віскі - гэта ўсё па глабалістку
Вось разьвітвацца ўжо час, што ж, чакайце ў госьці нас
І рыхтуйце там свае куантро і драмбуе
Госьці, госьці, госьці
Хтосьці ёсць няма кагосьці
Госьці, госьці, госьці
Хтосьці з кімсьці дзейсьці штосьці
Поделиться ссылкой:
Короткая ссылка: https://tekstpesni.ru/s/6DW6

Тексты других песен исполнителя

© 2017–2025 Тексты песен
Все тексты песен на сайте размещены пользователями, редакцией или собраны из открытых источников.
При копировании материалов ссылка на сайт обязательна.
Связаться
Уважаемые обладатели прав на музыку! На сайте не выкладывается музыка, ее нельзя скачать, послушать и тому подобное.