Текстов песен в базе: 1 278 222
Рокi

Рокi

BRUTTO

Текст песни

Я заўсёды з павагай ставіўся да прафэсійнага спорту
Верачы ў тайны сэнс гэтай нябеснай фізры
У магію гетраў і маек, цяжкіх ад салёнага поту
Разбітых фізіяномій, што паказваюць па тэлевізары
Дзеці працоўных, якія жывуць на спальных раёнах
Збіраючыся на пустках за чорнымі цеплатрасамі
Кожны вечар гуляюць ад абароны
Вытоптваючы траву кітайскімі адыдасамі
Бінтуеш запясці. Бяз морфію не засынае Рокі
Нібы золата ў рэках, шукаеш снатворнае ў венах
І, стаўшы пад грушу, б’еш яе, б’еш да запамарокі
Нібы гэта яна вінавата ў тваіх праблемах
Бінтуеш запясці…
Бінтуеш запясці…
Кожны з тых мальцаў хацеў бы стаць нармальным баксэрам
I падпісаць кантракт на баі дзе-небудзь у штатах
Заваліш пару кубінцаў, зробісся мільянэрам —
I ганарары прасаджваеш, гуляючы на аўтаматах
Зробісся чэмпіёнам, каб гэтыя ўсе прыдуркі
Здымалі сабе на мабілы тваё ўзнагароджанне
Штомесяц адлічваеш грошы для дзіцячых прытулкаў
Ніколі не забываючы аб сацыяльным паходжанні
Бінтуеш запясці. Бяз морфію не засынае Рокі
Нібы золата ў рэках, шукаеш снатворнае ў венах
І, стаўшы пад грушу, б’еш яе, б’еш да запамарокі
Нібы гэта яна вінавата ў тваіх праблемах
Бінтуеш запясці…
Бінтуеш запясці…
Перамагаеш дэпрэсію мэдычнымі прэпаратамі
Сьпіш з пакаёўкамі, ладзіш мардабой з рэпартэрамі
Пляжыш усё барахло, прынесенае спэкулянтамі
I заліваесься ў ложку залатою мадэраю
Бінтуеш запясці. Бяз морфію не засынае Рокі
Нібы золата ў рэках, шукаеш снатворнае ў венах
І, стаўшы пад грушу, б’еш яе, б’еш да запамарокі
Нібы гэта яна вінавата ў тваіх праблемах
Бінтуеш запясці…
Бінтуеш запясці…
Поделиться ссылкой:
Короткая ссылка: https://tekstpesni.ru/s/sNN

Тексты других песен исполнителя

© 2017–2025 Тексты песен
Все тексты песен на сайте размещены пользователями, редакцией или собраны из открытых источников.
При копировании материалов ссылка на сайт обязательна.
Связаться
Уважаемые обладатели прав на музыку! На сайте не выкладывается музыка, ее нельзя скачать, послушать и тому подобное.