Текстов песен в базе: 1 278 222
Марскі чалавек

Марскі чалавек

Крамбамбуля

Текст песни

І рэк, і азёраў мы маем зашмат,
А мораў няма, акіянаў няма.
А мне дык нічога — а быў чалавек,
Што з гэтай прычыны закончыў свой век.
Ён тут нарадзіўся і вырас ён тут,
Але ў карабельны пайшоў інстытут,
Усе акіяны і моры скарыў
І вось на радзіму вярнуўся стары.
Хадзіў ён, хістаўся па цвёрдай зямлі,
Нібыта па хісткім ідзе караблі,
А мора не бачыў - гарэла душа,
І ромам тушыў ён душэўны пажар.
Вось так і сканаў між азёраў і рэк
Тутэйшы, але ўжо марскі чалавек.
Ляжыць у сваёй беларускай зямлі
У драўляным апошнім сваім караблі.
Поделиться ссылкой:
Короткая ссылка: https://tekstpesni.ru/s/ozT

Тексты других песен исполнителя

© 2017–2025 Тексты песен
Все тексты песен на сайте размещены пользователями, редакцией или собраны из открытых источников.
При копировании материалов ссылка на сайт обязательна.
Связаться
Уважаемые обладатели прав на музыку! На сайте не выкладывается музыка, ее нельзя скачать, послушать и тому подобное.