Восень
N.O.I.R.
Stern
Текст песни
I сумна, і нудна, і вецер пяе —
Асенняя песьня жудой аддае…
Прыбрана ў полі, і пуста вакруг,
Адзежаю смутна апрануты луг.
Расьліны жывое нідзе не відаць,
Ні голасу птушак нідзе не чуваць.
Толькі і ўбачыш па чорнай ральлі
Сямейку сяўцоў невясёлых калі.
Ды мучаюць вуха ўсё крыкі варон,
Зьлятаючых у кучу з усенькіх старон.
Ды вока яшчэ хіба можна спыніць
На нівах адзетых, дзе рунь зеляніць.
I сумна, і нудна! Пад вечар і з раньня
Бялеюць усюды густыя туманы.
I хмаркі, як дзеці заклятай нуды,
Пярэсьцяць і смуцяць там неба ўсягды.
I сумна, і нудна! I жаль так бярэ,
Што восень ізноў зажыла на дварэ,
Што так неўспадзеўкі ў негаданы час
Цяпло і прывольле пакінула нас.
© 2017–2025
Тексты
песен
Все тексты песен на сайте размещены пользователями, редакцией или собраны из открытых источников.
При копировании материалов ссылка на сайт обязательна.
Уважаемые обладатели прав на музыку! На сайте не выкладывается музыка, ее нельзя скачать, послушать
и тому подобное.