Текстов песен в базе: 1 278 328
Як ты

Як ты

Palina

Текст песни

Як ты безь мяне там?
Як я безь цябе тут?
Пачуцьцём чалавека
Цягне сэрца ў родны кут.
Як быццам жартую,
А ў сабе мацней крычу:
"Я цябе ўратую!".
Толькі як - ня ведаю.
(А-а-а…)
Ластаўка ў небе лунала, праўду казала
Аб тым, дзе жывеш ты зараз.
Я не спрачалась, у вочы твае закахалась.
На неба глядзеўшы часам.
Ўголас трымаю, гонар! -
Гэта мая прастора,
Гэта мая краіна,
Край любы, край адзіны…
Лепшае побач чую,
Крылы свае ратую.
Хутка ўсё добра будзе -
Мірныя, вольныя людзі!
Дзе яно - сэрца Радзімы?
Ў лесе, ці ў хаце,
Ці паміж муроў цагліных?
Кволаю птушкаю ў небе,
Водарам ніў, ці коласам
Ў чэрствай глебе?
Ўголас трымаю, гонар! -
Гэта мая прастора,
Гэта мая краіна,
Край любы, край адзіны…
Лепшае побач чую,
Крылы свае ратую.
Хутка ўсё добра будзе -
Мірныя, вольныя людзі!
Як ты безь мяне там?
Як я безь цябе тут?
Пачуцьцём чалавека
Цягне сэрца (цягне) ў родны кут.
Як быццам жартую,
А ў сабе мацней крычу:
"Я цябе ўратую!".
Толькі як - ня ведаю.
Ўголас трымаю, гонар -
Гэта мая прастора,
Гэта мая краіна,
Край (любы, край адзіны)…
Лепшае побач чую,
Крылы свае ратую.
Хутка ўсё добра будзе -
Мірныя, вольныя людзі!
Ластаўка ў небе лунала, праўду казала
Аб тым, дзе жывеш ты зараз.
Поделиться ссылкой:
Короткая ссылка: https://tekstpesni.ru/s/5UPx

Тексты других песен исполнителя

© 2017–2026 Тексты песен
Все тексты песен на сайте размещены пользователями, редакцией или собраны из открытых источников.
При копировании материалов ссылка на сайт обязательна.
Связаться
Уважаемые обладатели прав на музыку! На сайте не выкладывается музыка, ее нельзя скачать, послушать и тому подобное.