- 4 раза
Хачу рушыць сцены – мне месца мала, Без руху зуcім цяжка дыхаць стала. Мутныя вочы глядзяць ў цемру, Шукаюць цікавы малюнак дарэмна. Абстрактныя думкі – спрабую ўявіць, Магчымасцей цэлая куча гарыць. Трэба ўбачыць, трэба адчуць, Акалічнасцям нас не сагнуць!
А я вандроўнік, гой, валацуга, Затое бачыў цэлы свет, Трымаю глобус, гой, на далонях, І ў кожнай кропцы ёсць мой след. Сонца блукае. Я ўслед за ім.
Успаміны ў экране, як кадры бягуць, Зоры па небе ,як рыбы плывуць. Сёння я тут – заўтра я там, Як Марка Пола, Калумб, Магелан. Птушкай лятаю, саджуся на дах, Конікам буду скакаць па дварах. Ніхто не чакае не кліча дамоў, Блукаю па свеце – шукаю сяброў!
А я вандроўнік, гой, валацуга, Затое бачыў цэлы свет, Трымаю глобус, гой, на далонях, І ў кожнай кропцы ёсць мой след.
(перебор) - 4 раза
(перебор) - 4 раза
Ва - ла - цу - га - 4 раза